Чаму «стаіць як карова»

11.07.2023

Аператар машыннага даення ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет» Святлана Быкава прызнана «Чалавекам года» на Гомельшчыне ў намінацыі «Чалавек на зямлі». З году ў год працаўніца дасягае вельмі добрых вытворчых паказчыкаў. Была адзначана ганаровай граматай Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Па выніках работы прызнавалася найлепшай у прафесіі, яе імя заносілася на Дошку пашаны ў гаспадарцы. Усяго гэтага дастаткова, каб карэспандэнту «Звязды» захацелася пагутарыць са Святланай Быкавай асабіста. На свае вочы пабачыла, як аператар машыннага даення нясе службу на асаблівым участку малочнай вытворчасці. Подробнее